Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ўвечары ў Горадні адбылася прэзэнтацыя першай кнігі вядомага актора і сьпевака Віктара Шалкевіча. Яна называецца “Блюз Вясна. Песьні і вершы”, выйшла ў бібліятэчцы часопіса “Дзеяслоў” накладам 1000 асобнікаў.

Як сказаў аўтар, фундаваў выданьне пісьменьнік з Масквы Валеры Казакоў. Прыхільнікі творчасьці Шалкевіча традыцыйна чакалі ад яго таксама сьпеваў, але Віктар прыйшоў без гітары і засяродзіўся на сваіх друкаваных творах, хаця ў кнізе, дарэчы, знаходзіцца таксама вядомая кружэлка “Правінцыя”. Прэзэнтацыя адбылася ў рамках дзён сьвятога Губэрта -патрона Горадні, якія праводзіць цяпер Рух “За свабоду”.


Нам у Беларусі не хапае лёгкага стаўленьня да таго, што адбываецца, не хапае лёгкага погляду Джэрома К. Джэрома або Славаміра Мрожака, зазначыў на сустрэчы з чытачамі Віктар Шалкевіч і прачытаў свае маленькія п’есы, першая называлася “Хадакі” — “драма з жыцьця музычнага асяродзьдзя” і мела эпіграф: “Матка Боская колховая, зьмілуйся над намі”. Аўтар паведаміў, што напісаў кнігу “Рэквіем па непатрэбных рэчах” пра свае родныя мясьціны і сваіх продкаў. Яна можа зьявіцца сёлета альбо ў наступным годзе, сказаў ён.

СЛУХАЦЬ:

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG