Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.











І ПАРАСОН, І ПАЛЬЧАТКІ, І ПАВЯЗКА:


- Будзе яшчэ крыху сьнегу з дажджом. Тэмпэратура: 0 — +2.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


- Трэці дзень форуму "Беларусь і палітыка Эўразьвязу", Міжнародны адукацыйны цэнтар, Менск.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


- Перамоўнікі з Малдовы, Прыднястроўя, Расеі, Украіны і АБСЭ шукаюць вырашэньня прыднястроўскага канфлікту ў фармаце "пяць + два" ("два" адносіцца да назіральнікаў з Эўразьвязу і ЗША). Вена.

- У Вене на адзначэньні 20 ўгодкаў падзеньня Бэрлінскага муру выступіць былы міністар замежных справаў Нямеччыны Ганс Дытрых Геншэр.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


- У 1883 прыйшоў на сьвет Язэп Лёсік – адзін з цэнтральных дзеячоў беларускага адраджэньня. Удзельнічаў у абвешчаньні БНР, быў рэдактарам газэт “Вольная Беларусь” і “Беларусь”, стаў акадэмікам і старшынём Тэрміналягічнай камісіі. Язэп Лёсік быў двойчы рэпрэсаваны савецкімі карнымі органамі – у 1930-м і ў 38-м гадах. Загінуў у 1940 годзе ў ГУЛАГу.

- У 1887 нарадзіўся Радаслаў Астроўскі, беларускі пэдагог і палітык, прэзыдэнт Беларускай цэнтральнай рады ў Беларусі пад нямецкай акупацыяй, адзін з палітычных лідэраў беларускай эміграцыі пасьля ІІ сусьветнай вайны.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Граматыка беларускае мовы (яе морфолёгія, этымолёгія, сынтакс) адкрывае ў ёй шмат багацьця й хараства. Трэба ведаць гэтае багацьце і адчуваць гэтае хараство, каб навучыцца выражаць сваё мысьленьне ў формах беларускае мовы, ня кажучы ўжо пра тое, што й нашае мысьленьне ў поўнай меры залежыць ад формаў нашае мовы", — Язэп Лёсік.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG