Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка паглядзеў "Тараса Бульбу"


Аляксадар Лукашэнка і Віктар Юшчанка

Аляксадар Лукашэнка і Віктар Юшчанка

Беларусь і Ўкраіна маюць намер узаемадзейнічаць у рэалізацыі ўзаемавыгадных праектаў у рамках “Усходняга партнэрства”.

Гэтае рашэньне прынятае па выніках перамоваў у фармаце “адзін на адзін” прэзыдэнтаў дзьвюх краін, перадае Інтэрфакс.

Паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Ўкраіны падпісаны адмысловы мэмарандум.

Таксама падпісаныя пагадненьне пра выязны кірмашовы гандаль у памежных рэгіёнах таварамі нацыянальнай вытворчасьці, пратакол аб абмене ратыфікацыйнымі граматамі Консульскай канвэнцыі.

“Па меры таго як нашы дзяржавы ўмацоўваліся, станавіліся насамрэч незалежнымі, сувэрэннымі, зьявіліся пытаньні, і мы павінны былі займацца іх упарадкаваньнем. Мы дамовіліся, што сустрэнемся і падсумуем тое, што за тры гады змаглі напрацаваць. Так ці інакш, у нас будуць зьяўляцца новыя пытаньні, якія давядзецца вырашаць”, —заявіў А.Лукашэнка падчас сустрэчы з В.Юшчанкам.

А.Лукашэнка адзначыў, што прайшло ўжо даволі шмат часу ад яго афіцыйнага візыту ва Ўкраіну, але гэта не азначае, што прэзыдэнты ўвесь гэты пэрыяд нічога не рабілі.

“Мы неаднаразова з вамі сустракаліся, прайшлі вялікі шлях . У асабістых стасунках мы з вамі ніколі не разыходзіліся, не сварыліся, у нас ніколі не было канфліктаў, — сказаў А.Лукашэнка. — Калі камусьці ня вельмі спадабаецца, што мы з вамі сустракаемся, то гэта яго праблема. Мы не сябруем супраць некага”.

А.Лукашэнка сказаў таксама, што напярэдадні паглядзеў фільм “Тарас Бульба”, які нагадаў, што трэба сьвята шанаваць продкаў і зробленае імі для народаў.

Віктар Юшчанка адзначыў, што гэта першы за 12 гадоў афіцыйны візыт А.Лукашэнкі ва Ўкраіну.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG