Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навучальны працэс адновіцца ў школах Беларусі ў бліжэйшы панядзелак. Пра гэта сёньня паведаміў журналістам у Палаце прадстаўнікоў намесьнік міністра адукацыі Казімір Фарына.

Ён сказаў, што рашэньне аб працягу канікулаў прымае Міністэрства адукацыі, а Міністэрства аховы здароўя абвяшчае карантын.

Журналісты пацікавіліся, ці абавязкова дзецям хадзіць у школу ў павязках. “Могуць хадзіць у павязках, а могуць і бязь іх”, — адказаў Фарына.

Намесьнік міністра дадаў, што міністэрства рэгулярна вядзе маніторынг у сыстэме адукацыі. “Штодзень у 16 гадзін мы маем поўную даведку па ўсёй Беларусі. Па выніках аналізу штаб міністэрства выдае адпаведныя рашэньні для кіраўнікоў устаноў сыстэмы адукацыі. “Мы лічым, што ніякіх падстаў для панікі ў нашай сыстэме няма”, — сказаў Казімір Фарына.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG