Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маскевіч: Разгляд незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі зацягнецца на месяцы


Тэрміны ўнясеньня на разгляд парлямэнту Беларусі пытаньня аб прызнаньні Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі пакуль ня вызначаныя.

Пра гэта паведаміў журналістам старшыня міжнароднай камісіі Палаты прадстаўнікоў Сяргей Маскевіч, перадае БелТА.

“Пра тэрміны ўнясеньня ў парлямэнт гэтага пытаньня мы пакуль не гаворым. Пройдзены чарговы этап разгляду гэтага пытаньня”, — сказаў дэпутат.

Паводле спадара Маскевіча, перад парлямэнтам Беларусі не стаіць задача разгледзець пытаньне пра магчымае прызнаньне незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі да канца гэтага году.

“Пытаньне так ня ставіцца. Мы не гаворым пра тэрміны”, — сказаў дэпутат.

Ён адзначыў, што праца стваранай групы па падрыхтоўцы да разгляду звароту дзьвюх гэтых тэрыторый можа заняць некалькі месяцаў.

“Цяжка сказаць, колькі часу на гэта спатрэбіцца”, — адзначыў С.Маскевіч. Дэпутат таксама выказаў надзею, што рашэньне аб стварэньні рабочай групы “не адаб'ецца на стасунках з ЭЗ: мы ня ставім задачу працаваць супраць нейкага боку”. Ён сказаў, што цікавасьць да рабочай групы праявіла Грузія. Дэпутат адзначыў, што рашэньне будзе прымацца зыходзячы з нацыянальных інтарэсаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG