Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 17 па 20 лістапада спэцыяльная група дэпутатаў Нацыянальнага сходу Беларусі наведае Паўднёвую Асэтыю, Грузію і Абхазію.

Пра гэта журналістам сёньня паведаміў старшыня міжнароднай камісіі Палаты прадстаўнікоў Сяргей Маскевіч.

Ён таксама зазначыў, што ў часе гэтай паездкі група мае намер сустрэцца ў Маскве з дэпутатамі Дзяржаўнай думы Расеі. Пасьля гэтага міжнароднай камісія Палаты прадстаўнікоў зьбярэцца на сваё паседжаньне і будзе разглядаць, - што рабіць далей. Менавіта за камісіяй застаецца права прапанаваць – уносіць ці не ўносіць пытаньне аб прызнаньні незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі на разгляд сэсіі Палаты прадстаўнікоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG