Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вэстэрвэле: збліжэньне зь Беларусьсю магчымае пры ўмове далейшых рэформаў


Палітычнае збліжэньне і эканамічная інтэграцыя Беларусі і ЭЗ могуць стаць рэальнасьцю пры наяўнасьці далейшага прагрэсу, пры ажыцьцяўленьні рэформаў у Беларусі. Аб гэтым заявіў міністар замежных спраў ФРГ Гіда Вэстэрвэле.

Як перадае БелаПАН, гэтая заява нямецкага міністра зроблена ў яго прывітальным слове, якое было зачытана на адкрыцьці XII Мінскага форуму 4 лістапада.

Гэты працэс у асаблівай ступені абапіраецца на мадэрнізацыю ў палітычнай, эканамічнай і грамадзкай сфэры — адзначыў нямецкі міністар. На думку Вэстэрвэле, палітыка Усходняга партнэрства дае шанец на стварэньне новай асновы для адносін паміж Беларуссю і ЭЗ.
XS
SM
MD
LG