Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра рыцараў і дойлідаў Горадні — у Старым замку


Зьлева направа Павал Татарнікаў, Алесь Краўцэвіч, Эдвард Дмухоўскі.

Зьлева направа Павал Татарнікаў, Алесь Краўцэвіч, Эдвард Дмухоўскі.

У Старым каралеўскім замку ў Горадні 4 лістапада адбылася прэзэнтацыя кнігі “Рыцары і дойліды Гародні&#8221.

Аўтар — пісьменьнік, доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч. Ілюстрацыі выканаў мастак Павал Татарнікаў, дызайн выданьня — Сяргея Расолькі. Кніга выйшла ў сэрыі Гарадзенская бібліятэка”, што выходзіць пад патранатам лідэра Руху “За свабоду” Аляксандра Мілінкевіча. На прэзэнтацыі было мноства публікі, слова сказалі аўтар, мастак. А таксама адзін з выдаўцоў — Эдвард Дмухоўскі.

Краўцэвіч: “Вельмі прыемна, што прэзэнтацыя кніжкі “Рыцары і дойліды Гародні” адбываецца ў Старым замку, а яшчэ дакладней — у троннай каралеўскай залі, у якой засядаў Стэфан Баторы, які залю гэтую збудаваў. І менавіта кніжка прысьвечаная ў значнай ступені гэтаму замку: як яго будавалі, як яго баранілі, гэта і ёсьць дотык да рэальнай гісторыі. І людзі гэта адчуваюць: вось зайграла дуда ў выкананьні Зьмітра Сідаровіча. Мне здаецца, імпрэзка атрымалася цікавая”.

Грае дудар Зьміцер Сідаровіч.
Карэспандэнт: “Шкада толькі, што заля перааформлена гэтак па-савецку…”

Краўцэвіч: “Так-так, ня трэба забываць, што з часоў Стэфана Баторыя мінула некалькі стагодзьдзяў. Тут было афіцэрскае казыно расейскай арміі, цяпер музэй, гэтая перабудова, рамонт — сталінскага часу, ляпніна таксама… Але ёсьць праект рэстаўрацыі, аднаўленьня. Можа быць паступова, калі ў нас кадры рэстаўрацыйныя выкшталцуюцца ў Беларусі, мы нешта зробім тут, што ня сорамна будзе паказаць Эўропе. А рэальная падстава для гэтага ёсьць”.
XS
SM
MD
LG