Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка:“Па-сьвінячы сёньня пішчыць увесь сьвет”


Аляксандар Лукашэнка, Віктар Юшчанка, архіўнае фота.

Аляксандар Лукашэнка, Віктар Юшчанка, архіўнае фота.

Аляксандар Лукашэнка лічыць, што сытуацыя вакол “сьвінога грыпу ў сьвеце, у тым ліку ў Беларусі і ва Ўкраіне, наўмысна справакаваная фармацэўтычнымі кампаніямі, перадае БЕЛТА.

“Гэта іх замашкі і жаданьне зарабіць на чалавечым горы”, — заявіў кіраўнік Беларусі ў сераду ў кіеўскім аэрапорце Барыспаль.

Адказваючы на пытаньні журналістаў, ці не баяўся кіраўнік Беларусі ляцець ва Ўкраіну, Лукашэнка адказаў: “Чаго мне баяцца? Трэба супакоіцца і жыць… Па-сьвінячы сёньня пішчыць увесь сьвет. Беларусь і Ўкраіна ў дадзеным выпадку не выключэньне”.

Разважаючы пра двухбаковыя беларуска-ўкраінскія адносіны, Лукашэнка заявіў, што “зь Віктарам мы доўга целяпаемся з пытаньнямі — пачынаючы ад мяжы і заканчваючы сумеснымі праектамі”.

Што да дзяржаўнай мяжы, Лукашэнка падкрэсьліў: “Праблем зь беларуска-ўкраінскай мяжой ніколі не было і цяпер няма”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG