Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі выпадкаў грыпу A/H1N1 у 4,5 разы болей, чым ва Ўкраіне


Паводле Мінздраву Беларусі, агульная колькасьць хворых на пнэўманію – 2154 чалавекі. 19 памерлі, у 7 зь іх выяўлены вірус сьвінога грыпу. Агулам на сьвіны грып захварэлі 85 чалавек.

Агенцтва БЕЛТА прыводзіць заяву Міністэрства аховы здароўя, паводле якой за той жа пэрыяд мінулага году ад пнэўманіі памер 21 чалавек. “Таму няма ніякіх падставаў сьцьвярджаць, што ў краіне, нібыта, назіраецца ўспышка захворваньняў на пнэўманію,” – падкрэсьліваюць у міністэрстве.

Паводле Мінздрава, вірус A/H1N1 сярод 19 памерлых выяўлены ў 7 чалавек. Усе яны прыехалі з-за мяжы або блізка кантактавалі з тымі. Хто толькі што вярнуўся ў Беларусь. Агулам па Беларусі выяўлена 85 выпадкаў сьвінога грыпу, 31 чалавек знаходзіцца ў лякарнях, 47 чалавек паправіліся.


Сёньня ж Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны паведаміла, што ў краіне выяўлена 17 выпадкаў сьвінога грыпу, 6 чалавек памерлі.


Атрымваецца, што ў Беларусі выпадкаў сьвінога грыпу ў чатыры з паловай разы больш, чым ва Ўкраіне.

Таксама Міністэрства аховы здароўя Беларусі заявіла, што колькасьць захварэўшых на грып А, ВРВІ і іншыя расьпіраторныя хваробы сёлета ў краіне на 70% больш, чым за той жа пэрыяд мінулага году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG