Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці праўда, што ў адным менскім шпіталі за адну ноч памерла 16 чалавек? Лекары маўчаць быццам італьянскія мафіёзі, якія далі клятву трымаць язык за зубамі.

Сёньня наведнік нашага сайту ў камэнтары да аднаго з матэрыялаў паведаміў наступнае:

Толькі за сёньняшнюю ноч у шпіталі №9 памерла 16 чалавек! Ва ўсіх неверагодна разьдзьмутыя лёгкія, паталягаанатамы ў шоку! Хіба гэта не эпідэмія?!

Камэнтатар пакінуў свой адрас электроннай пошты, мы зьвязаліся зь ім, і ён удакладніў дасланую інфармацыю:

У мяне сястра працуе ў ...-й паліклініцы, прыбегла падчас перапынку на абед дадому, прынесла прышчэпкі. Расказала, што сёньня ў іх быў паталягаанатам з 9-га клінічнага шпіталя... Які паведаміў, што за сёньнюшнюю ноч (з 3 на 4) у іх ад A(H1 N1) памерла 16 чалавек! Пры ўскрыцьці (яны такога, кажуць, ніколі ня бачылі) ва ўсіх былі “надзьмутыя як шары” лёгкія... А гэта ж толькі ў адным шпіталі!!! Тая самая лякарка паведаміла агульную лічбу, вядомую ёй, памерлых, 56 чалавек (гэта было раніцай)”.

Мы патэлефанавалі ў шпіталь, дзяжурны па прыёмным пакоі сказаў, што яны наогул ніякіх зьвестак нікому не даюць.

Іншых магчымасьцяў праверыць праўдзівасьць цытаванай інфармацыі ў рэдакцыі няма.

***

Рэдакцыя гатовая надрукаваць любое афіцыйнае паведамленьне на гэты конт ад любой афіцыйнай асобы, якая працуе ў сыстэме аховы здароўя. Калі ласка, напішыце - svaboda@rferl.org - ці прышліце ваш нумар тэлефона.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG