Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Адгрузіце ў недзяржаўныя аптэкі — пазбавім ліцэнзіі”


Эканаміст адной з камэрцыйных аптэк паведаміў, што сёньня ім адмовілі ў набыцьці марлевых павязак, спаслаўшыся на тэлефонную інструкцыю Міністэрства аховы здароўя.

Ажыятаж вакол марлевых павязак мае стыхійны характар, распавёў эканаміст Андрэй.

“Раней нам удавалася набыць 1000, 1500 павязак, але іх разьбіралі літаральна на вачах, за 30 хвілін максымум. Далей людзі пачынаюць абурацца і пісаць скаргі ў адмысловыя кнігі”.

Сёньня ж і гэтай малой колькасьці закупіць не ўдалося:

“Званілі ў гуртавыя кампаніі ў пошуку масак. Яны адказалі: нам званілі з Мінздрава, сказалі, што маскі толькі на “Мэдтэхніку” і “Фармацыю”, ня дай Бог, каму-небудзь адгрузіце яшчэ — пазбавім ліцэнзіі.
Тое самае тычыцца арпетолу. Завод сказаў — толькі на “Фармацыю”.
Тое самае тычыцца арпетолу. Завод сказаў — толькі на “Фармацыю”. Можа, нейкія рэшткі нам і дадуць. Але што такое рэшткі? Мы раней бралі 300 упаковак — за 40 хвілін раскуплялі, а каго выратуюць 10? Урэшце набываем расейскі арбідол, ён даражэйшы за беларускі — каля 40 тысяч беларускіх рублёў”.

Пацьвердзіць ці абвергнуць гэтую інфармацыю ў Мінздраве выявілася немагчыма: цягам дзьвюх гадзін тэлефон прэс-службы не адказваў.

У даведцы камэрцыйных аптэк (180) сказалі, што дакладнай інфармацыі пра распараджэньні Мінздрава ня маюць, але цалкам верагодна, што спачатку забясьпечваюць прадпрыемствы “Фармацыі”, а потым — усіх астатніх.

Лекаў “Таміфлю” ў бліжэйшыя пару тыдняў чакаць таксама бессэнсоўна, мяркуюць у даведцы:

“Рэгістрацыю гэты сродак прайшоў, але чакаем паставак. Праз пару тыдняў, спадзяемся, ён зьявіцца. Спачатку ў дзяржаўных аптэках — а потым, спадзяемся, і ў астатніх”.

Дэфіцыт масак і лекавых сродкаў працягваецца і ў Украіне. Як паведамляе “Комсомольская правда в Украіне”, у Львове маскі можна набыць па 10 грыўняў (каля 3000 беларускіх рублёў)… з рук.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG