Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алімпійскі камітэт зоймецца бізнэсам


Аляксандар Лукашэнка дазволіў НАКу і фэдэрацыям займацца прадпрымальніцтвам.

Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, згодна зь якім Нацыянальнаму Алімпійскаму камітэту, Паралімпійскаму камітэту, нацыянальным спартовым фэдэрацыям (саюзам, асацыяцыям) дазволена займацца некаторымі відамі прадпрымальніцкай дзейнасьці без утварэньня камэрцыйных арганізацый.

Указам вызначаны і пералік відаў гэтай дзейнасьці: турызм, рэкляма, транспартныя паслугі, гандаль, арганізацыя адпачынку і забаваў, здача ў наймы ўласнай маёмасьці, захаваньне транспартных сродкаў. Таксама замацаваныя ўмовы ажыцьцяўленьня гэтых відаў прадпрымальніцкай дзейнасьці. Атрыманыя прыбытак, даходы, маёмасьць павінны накіроўвацца спартовымі арганізацыямі на выкананьне статутных мэтаў, паведамляе “Інтэрфакс” са спасылкай на прэс-службу Лукашэнкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG