Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: “Беларусь ня будзе прадаваць сваю ўласнасьць за бесцань”


На сустрэчы з дэлегацыяй дзелавых колаў Нямеччыны А. Лукашэнка запрасіў замежных бізнэсоўцаў да ўдзелу ў прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў, але папярэдзіў: “Ня трэба спадзявацца, што Беларусь пойдзе на прыватызацыю сваёй уласнасьці за бесцань…

Прыходзьце і працуйце так, як вы працуеце на нямецкай зямлі. І тады ў нас усё атрымаецца. Вы павінны бачыць у беларусах самых добрых сяброў. Беларуская зямля для вас павінна стаць такой жа роднай, як нямецкая”, — паведамляе “Інтэрфакс”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG