Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў на выходныя ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.






І ПАРАСОН, І ПАЛЬЧАТКІ, І ПАВЯЗКА:


- Будзе крыху сьнегу з дажджом. Тэмпэратура: -3 — +2.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


- Другі дзень форуму "Беларусь і палітыка Эўразьвязу", Міжнародны адукацыйны цэнтар, Менск.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


- Даюць прэміі Music TV Europe за найлепшыя музычныя відэа году. Ірляндзкі рок-гурт "U2" выступае зь бясплатным канцэртам пад адкрытым небам у гонар 20-х угодкаў падзеньня Бэрлінскага муру. Бэрлін.

- БАТЭ Барысаў гуляе ў чацьвёртым раўндзе Лігі Эўропы з AEK Атэны. Атэны.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


- У 1794 расейскія войскі пад кіраўніцтвам Аляксандра Суворава ўзялі штурмам Варшаву і ўчынілі там расправу над паўстанцамі. Такім чынам вызвольнае паўстаньне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі, якое адбывалася і на тэрыторыі сучаснай Беларусі, было канчаткова здушанае.

- У 1923 было створанае літаратурнае аб'яднаньне "Маладняк". Яно адыграла важную ролю ў станаўленьні беларускай савецкай літаратуры, але праіснавала нядоўга. Празь 5 гадоў "Маладняк" быў расфармаваны, а ягоныя арганізатары – або расстраляныя, або сасланыя ў ГУЛАГ.

- У 1958 сталі выпускаць першыя аўтамашыны з аўтазаводу ў Жодзіне.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Як зорка року, я кіруюся двума інстынктамі — я хачу весела правесьці час і я хачу зьмяніць сьвет. У мяне ёсьць шанцы зрабіць адно і другое". — Бона, вакаліст гурту "U2".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG