Лінкі ўнівэрсальнага доступу

4—11 лістапада ў Горадні пройдуць грамадзкія дні гораду — Дні Губэрта. У найноўшай гісторыі гэта ўжо другое адзначэньне Дзён гораду. Першыя такія Дні прайшлі ў мінулым годзе. Ладзіць мерапрыемства гарадзенскі рух “За свабоду”.

Як распавёў “Свабодзе” арганізатар мерапрыемства Эдвард Дмухоўскі, такім чынам адначасова адраджаецца і закладаецца традыцыя гарадзкога сьвята:

“Гэта традыцыя, якая дэманструе, што Горадня была і ёсьць эўрапейскім горадам. Сама гэтая традыцыя сьвяткаваньня Дзён Губэрта мае на ўвазе — любіць свой горад. А для нас гэта яшчэ своеасаблівае падсумаваньне — што мы зрабілі за год для гэтага гораду. Таму мы прэзэнтуем кнігі, праводзім канфэрэнцыі, робім творчыя сустрэчы. Для шырэйшага кола гарадзенцаў гэта напамін, кім яны ёсьць і што разьвіцьцё Горадні — справа кожнага без выключэньня”.

У праграме — прэзэнтацыя кнігі “Рыцары і дойліды Гародні”, творчая сустрэча з бардам Віктарам Шалкевічам, міжнародная навуковая канфэрэнцыя і круглы стол, прысьвечаныя гісторыі Горадні і яе будучыні, а таксама фэстываль дакумэнтальных фільмаў.

Праграму Дзён Губэрта можна пабачыць ТУТ.


Сьвяты Губэрт
Сьвяты Губэрт — заступнік Горадні. На дзень сьвятога Губэрта, які адзначаецца 3 лістапада, у мінулым прыпадаў у Горадні Дзень гораду. Паданьне пра тое, як перад Губэртам зьявіўся алень з залатым крыжам паміж рагамі — той самы, што апынуўся потым на гербе гораду, — было вельмі папулярнае сярод гарадзенцаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG