Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей у Варшаву пакуль ня едзе


Уладзімір Макей
Уладзімір Макей

Кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Макей не паедзе 5 лістапада ў Варшаву.

Пра гэта паведаміў амбасадар Польшчы Генрык Літвін, адказваючы на пытаньне “Свабоды” пра мэты гэтага візыту. Дыплямат патлумачыў: інфармацыю пра тое, што Макей наведае Варшаву, распаўсюдзіла “Газэта Выборча”. Амбасадар кажа, што ня ведае, чаму журналісты вырашылі, што візыт адбудзецца 5—6 лістапада.

Генрык Літвін прызнаў, што паміж адміністрацыяй прэзыдэнта Беларусі і канцылярыяй ураду Польшчы падтрымліваюцца “пэўныя сувязі”. Так, у Менску адбылася сустрэча кіраўніка службы канцылярыі ўраду Польшчы і кіраўніка адміністрацыі беларускага прэзыдэнта. Тады бакі дамовіліся працягваць кантакты.

“Я ўпэўнены, што Ўладзімер Макей прыедзе ў Варшаву. Але калі гэта будзе, пакуль сказаць не магу”, — зазначыў Генрык Літвін.

Літвін таксам паведаміў журналістам, што рашэньне па пытаньні візавых абмежаваньняў беларускіх чыноўнікаў будзе прынятае пасьля дыскусіі.

Дыплямат сказаў: "Гэта будзе рашэньне ўсяго Эўразьвяза, незалежна ад таго, якая будзе дыскусія па гэтым пытаньні".

Прадстаўнік Польшчы таксама выказаў свае гледзішча: стасункі Беларусі і Эўразьвязу залежаць ад актыўных крокаў з боку Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG