Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лепшыя матэрыялы аўторка паводле вэрсіі грамадзкага рэдактара тыдня Мікалая Петрушэнкі.

Лепшы матэрыял аўторка дапамагла паважаным журналістам зрабіць улада. Калі б ня чыноўнікі, якія ў сытуацыі інфармацыйнага вакума паводзяць сябе, як слон у лаўцы з посудам, то не было б такога цікавага матэрыялу Сяргея Навумчыка: “Алесь Ліпай у адказ намесьніцы міністра: рэпрэсыяў не баімся”.Малайцы ўсе, хто ведзе гэтую тэму.

Другое месца: матэрыял Галіны Абакунчык: "Крызісу няма. Эпідэміі няма. Лекаў таксама". Мне падаецца, што журналістам Свабоды важна шукаць падыходы да тэмы, вось яна пайшла у аптэку і атрымаўся пераканаўчы матэрыял.

Я адчуваю сябе трохі армейскім начальнікам на гэтай пасадзе грамадскага рэдактара, а начальнік абавязаны самой службай заахвочваць падначаленых ісьці ў атаку. Так што не звяртайце ўвагу на цкаваньне ўлады. Толькі разумейце, што за цяперашнімі падзяемі нешта больш важкае – у дзяржаве крызіс. Вярхі ўжо не могуць брахаць і як раней кіраваць намі, а нізы – не жыдаюць жыць, як раней. Дапамагайце слухачам асэнсаваць гэтую выснову Леніна адносна рэвалюцыйнай сытуацыи. Тым хто ня верыць, адкажу словамі паэта – зямляка Івана Батрака:

Замоўкні лепей маладушны
Калі патраціў веру ты.

Вось мы і падышлі да матэрыялу, вельмі патрэбнаму сёння – аналітыцы.

Трэцяе месца: Экспэртыза Свабоды – "Эпідэмія ставіць пад пытаньне перамогу Лукашэнкі на выбарах". Адсюль рукой падаць і да адстаўкі самі ведаеце каго. Лукашэнка панікуе. Таму вельмі патрэбныя зараз паведамленьні аб тым, як патрабуе грамадства: "Зыдзі!"

Чацьвёртае месца: "Апазыцыя патрабуе адстаўкі міністра аховы здароўя". Шукайце нешта падобнае ў нашым напружаным, нібыта спружына, грамадстве.

Пятае месца: "Ці можна расстраляць літаратуры, альбо цынізм вакол Курапатаў". Выкладзены пераканаўчыя факты, падзеі, якія заставляюць слухача думаць.

Адзначу таксама і тых, хто працаваў над матэрыялам пра Абельскую. І яшчэ: "Зьнешні доўг Беларусі вырас за 9 месяцаў на 66,5%", "Ворша, вуліца Леніна, 26".

Есць і іншыя цікавыя матэрыялы. Цікавы і напружаны быў увесь дзень.

Так трымаць і надалей.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG