Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Моладзь БНФ” прапануе міністру культуры слуханьні


Андрусь Крэчка

Андрусь Крэчка

Лідэр “Моладзі БНФ” Андрусь Крэчка зьвярнуўся зь лістом да міністра культуры Паўла Латушкі.

“Я зьвязваю добрыя надзеі з пераменамі, якія зазначаюцца ў Міністэрстве і сфэры культуры пасьля Вашага прыходу на пасаду. Вы – першы міністар, які штодзённа карыстаецца беларускай мовай, а гэта дае спадзяваньні, што наша мова хаця б часткова пачне выходзіць з рэзэрвацыі” – піша ў лісьце да міністра Паўла Латушкі старшыня "Моладзі БНФ" Андрусь Крэчка і прапануе правесьці адкрытыя грамадзкія слуханьні “Беларуская культура: праблемы і пэрспэктывы”.

Сярод тэмаў для абмеркаваньня моладзевы лідэр прапануе вылучае “шляхі пашырэньня ўжываньня беларускай мовы, сучасны стан беларускай масавай культуры, ролю праўдзівай гістарычнай памяці ў выхаваньні беларускага патрыятызму і пераадоленьне каляніяльнай і таталітарнай спадчыны ў культуры, у тым ліку ў мэмарыялізацыі і тапаніміцы. канфліктныя сытуацыі вакол помнікаў гісторыі і культуры”.

На думку Крэчкі, “удзельнічаць у слуханьнях мелі б прадстаўнікі як дзяржаўных структураў (Міністэрства, тэатры, музэі і дамы культуры, інстытуты Акадэміі навук, профільныя ВНУ, Кінавідэацэнтар, дзяржаўныя мэдыі), гэтак і грамадзкіх аб’яднаньняў ды ініцыятываў (творчыя саюзы і мастацкія суполкі, Беларускі ПЭН-Цэнтр, Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны, Таварыства беларускай школы, БАЖ, ГА БНФ “Адраджэньне”, “Моладзь БНФ”, ГА ЗБС “Бацькаўшчына”, Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, Асамблея няўрадавых арганізацыяў, гістарычныя клюбы і г.д. – паводле заяўнага прынцыпу”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG