Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З прычыны захворваньня на сьвіны грып памерлі як меней 3 чалавекі. У той час як перанесьлі захворваньне і ачунялі 11 украінцаў.


Пра гэта ў часе сэлектарнай нарады ў кіраўніцтве ўраду Ўкраіны паведаміў галоўны санітарны лекар Украіны Аляксандр Белавол.

Па стане на 1:00 4 лістапада ва Ўкраіне афіцыйна зарэгістравана 450 тысячаў хворых на грып і вострае расьпіраторнае віруснае захворваньне, перадае Інтэрфакс.

Першы лятальны зыход ад адзначаны ў Кіеве

Прэм'ер-міністар Украіны Юлія Цімашэнка паведаміла, што ў Кіеве адзін чалавек памёр з прычыны заражэньня вірусамі A/H1N1.

Першы намесьнік мэра Кіева Ірэна Кільчыцкая дадала: "учора памёр ад пнэўманіі і ў нас ёсьць першыя пацьверджаньня, што гэта вірус A/H1N1".


Рэпартаж з беларуска-ўкраінскай мяжы чытайце і глядзіце на сайце Свабоды пазьней.
XS
SM
MD
LG