Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства фінансаў Беларусі паведаміла, што за 9 месяцаў 2009 году зьнешняя дзяржаўная запазычанасьць Беларусі павялічылася на 2,5 мільярда даляраў (на 66,5%) і склала на 1 кастрычніка 6 млрд. 191,2 млн. даляраў ЗША пры зацьверджаным гадавым ліміце 8 мільярдаў даляраў.

У структуры зьнешняй дзяржпазыкі крэдыты, прыцягнутыя ўрадам, вырасьлі амаль на 70% і склалі 6 млрд. 74,1 млн. даляраў (на 1 студзеня 2009 году — 3 млрд. 588,8 млн. даляраў).

Крэдыты, прыцягнутыя рэзыдэнтамі пад гарантыі ўраду краіны, наадварот, скараціліся на 10% і склалі 117,1 млн. даляраў.

Зьнешняй дзяржаўнай запазычанасьцю лічыцца агульная сума асноўнай запазычанасьці краіны і яе рэзыдэнтаў па зьнешніх дзяржаўных пазыках.

У 2008 годзе зьнешні доўг Беларусі вырас амаль на 60% і склаў на 1 студзеня 2009 году 3 млрд. 718,9 млн. даляраў ЗША.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG