Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія і Літва – за спрашчэньне візавага рэжыму


Міністар замежных спраў Латвіі Марыс Рыекстыньш пад час сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнка выказаў спадзяваньне, што кіраўніцтва Эўразьвязу зробіць падзешавеньні візаў для грамадзянаў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Марыс Рыекстыньш нагадаў, што ў лістападзе ў Бруселі будзе прааналізавана, наколькі далёка прасунуўся дыялёг з Беларусьсю і выказаў упэўненасьць, што “дыскусія прывядзе да новых віткоў у разьвіцьці дыялёгу, у тым ліку безумоўна будзе выяўляцца ў рашэньні спрасьціць візавы рэжым ”.

Раней у інтэрвію Эўрарадыё старшыня грамадзкай арганізацыі “За грамадзянскую супольнасьць”, сябра паліткамітэту партыі “Саюз Айчыны –Хрысьціянскія дэмакраты Літвы” Жыльвінас Лялейва на пытаньні, ці могуць Беларусь і Літва ў двухбаковым парадку спрасьціць візавы рэжым, адказаў: “Гэтая справа павінна была зрушыцца і павінна была быць падпісаная дамова. Але беларускі бок, прэзыдэнт не падпісаў яе. Тут, канечне, не ўсё так проста. У тым сэнсе, што гэта шэнгенская зона. Але я думаю, што гэта магчыма і гэта будзе. У нас усё гатова для гэтага. Толькі чакаем беларускага боку. Будзем спадзявацца, што гэта будзе ў хуткім часе”.
XS
SM
MD
LG