Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь Берасьця ў Менск забралі аналізы ахвяры грыпу А(H1N1)


Камэнтуючы па просьбе “Свабоды” выпадак сьмерці 37-гадовай настаўніцы базавай школы ў вёсцы Толкава Драгічынскага раёна галоўны санітарны ўрач Берасьцейшчыны Алег Арнаўтаў у эксклюзіўным інтэрвію Радыё Свабода заявіў наступнае:

“У Беларусі ёсьць лябараторыі розных узроўняў й розных магчымасьцяў. Папярэднія дасьледаваньні, якія праведзеныя ў нашым цэнтры, не выключаюць, што гэта можа быць вірус А((H1N1).

Гэтыя матэрыялы ў нас забралі, яны адвезеныя ў нацыянальны цэнтар грыпу, які праводзіць канчатковыя дасьледаваньні і дае заключэньне.

Таму заяўляць пра тое “што спраўджаны лябараторны выпадак сёньня няма аніякіх падставаў”.

Сёньня некаторыя інфармацыйныя агенцтвы паведамілі са спасылкай на галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Берасьцейшчыны Алега Арнаутава што нібыта паводле лябараторных аналізаў у Берасьце вірус грыпу А(H1N1) выяўлены ў памерлай 30 кастрычніка 37-гадовай жыхаркі райцэнтра Драгічын.
XS
SM
MD
LG