Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першая афіцыйна пацьверджаная сьмерць ад сьвінога грыпу ў Беларусі


У 37-гадовай жыхаркі Драгчына, якая памерла ад пнэўманіі, вярнуўшыся з Украіны, пацьвердзіўся вірус сьвінога грыпу.

Пра гэта паведаміў галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Берасьцейшчыны Алег Арнаутаў.

Настаўніца Толкаўскай базавай школы раптоўна памерла некалькі дзён таму.

Жанчына зьвярнулася па мэдычную дапамогу 26 кастрычніка: яна скардзілася на сымптомы прастуды і паведаміла, што захварэла 23 кастрычніка.

Жанчына была шпіталізаваная з дыягназам "пнэўманія". 30 кастрычніка ўначы яна памерла.

Цяпер матэрыялы лябараторных досьледаў накіраваныя ў Менск, у Цэнтар грыпу інстытуту эпідэміялёгіі і мікрабіялёгіі, дзе павінны пацьвердзіць альбо абвергнуць вынікі папярэдніх досьледаў, -- паведаміў Алег Арнаўтаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG