Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія запрашае Сідорскага, а не Лукашэнку


Марыс Рыекстыньш

Марыс Рыекстыньш

Міністар замежных спраў Латвіі Марыс Рыекстыньш, які завяршае сёньня свой працоўны візыт у Беларусь, ня ўзяўся спрагназаваць, якім будзе рашэньне адносна забароны на ўезд у краіны Эўразьвязу Аляксандра Лукашэнкі і іншых чыноўнікаў.

Рашэньне наконт санкцыяў будзе прымацца ў сярэдзіне лістапада ў Брусэлі. Міністар сказаў:

“Цяжка забягаць наперад і рабіць нейкія прагнозы. Трэба памятаць, што любое рашэньне ў нас прымаецца кансэнсусам. Латвія будзе выступаць за неабходнасьць далейшага разьвіцьця дачыненьняў Беларусі з Эўразьвязам. На нашу думку, асаблівы акцэнт трэба зрабіць на неабходнасьці пачатку дыялёгу, дыскусіі альбо перамоваў па тэме “Аблягчэньне візавага рэжыму для жыхароў Беларусі”.

Марыс Рыекстыньш паведаміў, што сёньня ў яго яшчэ заплянаваная сустрэча зь Сяргеем Сідорскім, падчас якой ён перадасьць кіраўніку ўраду Беларусі афіцыйнае запрашэньне наведаць Латвію.


Візавыя санкцыі

Візавыя і фінансавыя санкцыі супраць чатырох дзясяткаў высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, а таксама кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі, былі ўведзеныя пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году. Эўропа прызнала выбары неадпаведнымі міжнародным стандартам. Санкцыі былі прыпыненыя на паўгода ў кастрычніку 2008 г.

Санкцыі супраць старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай і асобаў, якія падазраюцца ў датычнасьці да зьнікненьняў апанэнтаў беларускага рэжыму: Віктара Шэймана, Дзьмітрыя Паўлічэнкі, Уладзімера Навумава і Юрыя Сівакова,-- летась прыпыненыя не былі.


XS
SM
MD
LG