Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску судзяць за нацыянальныя сьцягі


Тарас Сурган і Сяргея Каваленка

Тарас Сурган і Сяргея Каваленка

У судзе Кастрычніцкага раёну разглядаюць міліцэйскія пратаколы, складзеныя ўчора на актывістаў Сяргея Каваленку і Тараса Сургана.

Абодвух хлопцаў затрымалі падчас акцыі ў цэнтры Віцебску — яны выйшлі на вуліцу Леніна пад нацыянальнымі сьцягамі. Затрыманьне адбылося прыкладна праз 15 хвілін пасьля таго, як акцыя распачалася, прычым у пастарунак завезьлі толькі спадароў Каваленку і Сургана — іншых удзельнікаў, якія несьлі сьцягі стваранай Партыі БХД і руху “Маладая Беларусь”, міліцыянты адразу адпусьцілі.

Сяргей Каваленка і Тарас Сурган мінулую ноч мусілі правесьці ў ізалятары часовага ўтрыманьня, адкуль іх сёньня і прывезьлі ў суд. Справы актывістаў разьбірае судзьдзя Эдгар Мартырасян.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG