Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар замежных спраў Латвіі ў Менску


Марыс Рыекстыньш

Марыс Рыекстыньш

Міністар замежных спраў Латвіі Марыс Рыекстыньш падчас візыту ў Менск абмяркуе тэматыку далейшага разьвіцьця стасункаў Беларусі з Эўразьвязам.

Паводле прэс-службы беларускага МЗС, падчас перамоваў зь міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым бакі абмяркуюць “пытаньні двухбаковага супрацоўніцтва з акцэнтам на гандлёва- эканамічны, інвэстыцыйны і транспартна-транзытны складнікі, тэматыку далейшага разьвіцьця стасункаў Беларусі з ЭЗ, у тым ліку ў праграме “Ўсходняе партнэрства”.

Заплянавана таксама сустрэча спадара Рыекстыньша ва ўрадзе і выступленьне перад студэнтамі БДУ.
XS
SM
MD
LG