Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памінальная імша ў Бельчыцах — з удзелам міліцыянтаў


А 18-й вечара дэмакратычныя актывісты Полацку і Наваполацку сабраліся каля мэмарыяльнага крыжу ў вёсцы Бельчыцы, на месцы загубы ахвяр сталінізму.

Прысутныя усклалі кветкі, запалілі сьвечкі. Памінальную службу ў памяць пра расстраляных тут людзей правёў уніяцкі сьвятар айцец Аляксандар.

Паводле сябра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ Міколы Шараха, на жалобную імпрэзу прыйшлі 15 чалавек. Калі людзі ўжо сабраліся разыходзіцца, да крыжа раптам пад’ехала міліцэйская машына. Супрацоўнікі Полацкага РАУСу заявілі, што да іх нібыта патэлефанаваў нехта зь мясцовых жыхароў ды паведаміў пра небясьпеку — нібыта каля крыжа шугае полымя. Удзельнікі памінальнай імпрэзы паказалі на запаленыя сьвечкі ды выказалі зьдзіўленьне, чаму ў такім выпадку сюды прыехала міліцыя, а не супрацоўнікі МНС на пажарнай машыне.

Міліцыянты ўважліва агледзелі прысутных і зьехалі.

Што да гісторыі расстрэлаў у Бельчыцах, распавядае Мікола Шарах, то самога пахаваньня тут ужо даўно не засталося. Калі адбывалася будаўніцтва дарогі з Полацку на Менск, то адсюль бралі зямлю, не выбіраючы чалавечых костак. Так што цяпер машыны ездзяць практычна па костках тых, каго ў 1930-50 гады расстрэльвалі НКУСаўцы. Пра трагедыю нагадвае адно высокі жалехны крыж, усталяваны ў “полацкіх Курапатах” з ініцыятывы мясцовых сябраў КХП БНФ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG