Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Большасьць беларусаў пазнаёміцца са сьвіным грыпам



Большая частка насельніцтва Беларусі сутыкнецца зь вірусам грыпу A(H1N1). Такую думку БелаПАН выказала загадчык эпідэміялягічнага аддзела Менскага гарадзкога цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі Алена Фісенка.

Паводле яе словаў, гэта новы варыянт вірусу грыпу, ад якога людзі пакуль не абароненыя імунітэтам.

“Кожны арганізм адкажа на вірус па-свойму: у кагосьці гэта можа быць лёгкі галаўны боль, хтосьці наогул не заўважыць вірусу, але пры гэтым у яго зьявіцца імунітэт. А ў кагосьці, на жаль, выявіцца выражаная форма інфэкцыі, у некаторых яна будзе працякаць з ускладненьнямі”, — сказала Фісенка.

Пра шырокае распаўсюджваньне грыпу A(H1N1) сьведчыць агульнасусьветная статыстыка. “І мы гэтага не пазьбегнем”, — канстатавала загадчыца эпідэміялягічнага аддзелу.

Паводле яе слоў, сёньня ў задачы эпідэміялягічнага маніторынгу не ўваходзіць улік усіх выпадкаў новага віруса, што было б вельмі дарагім мерапрыемствам. “Нават адзінкавага вылучэньня выпадкаў A(H1N1) дастаткова эпідэміёлягам для заключэньня, што ў Беларусі ёсьць гэты вірус і што ён цыркулюе сярод людзей”, — адзначыла спэцыяліст.

Паводле яе слоў, сымптомы і меры прафіляктыкі вірусу грыпу A(H1N1) і сэзоннага грыпу адны і тыя ж. Найперш мэдыкі рэкамэндуюць зрабіць прышчэпку супраць грыпу: у вакцыну ўваходзіць і варыянт сэзоннага грыпу А, які вельмі блізкі да новага віруса і здольны ад яго абараніць. Акрамя таго, рэкамэндуецца прымаць беларускі прэпарат “Арпетол” ці яго расійскі аналяг “Арбідол”, імунастымулюючыя і імунамадулюючыя сродкі, карыстацца
Хворыя на новы вірус грыпу не патрабуюць спэцыяльнага лячэньня.
аксалінавай мазьзю. Спэцыяліст таксама раіць па магчымасьці пазьбягаць месцаў зь вялікай колькасьцю людзей, часьцей бываць на сьвежым паветры і праветрываць памяшканьні. Хворым на грып і ВРВІ рэкамэндуецца заставацца дома, а пры высокай тэмпэратуры выклікаць лекара.

Як адзначыла Алена Фісенка, хворыя на новы вірус грыпу не патрабуюць спэцыяльнага лячэньня. Тым, хто знаходзіцца на амбуляторным рэжыме, прызначаюць супрацьвірусныя сродкі. Шпіталяваным хворым лячэньне прызначае лекар. Іх, як і ўсіх астатніх інфэкцыйных хворых, ізалююць у асобныя палаты.

Нагадаем, паводле слоў галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Валянціны Качан, на 1 лістапада ў Беларусі было лябараторна пацьверджана 59 выпадкаў захворваньня на грып А(H1N1), 30 кастрычніка іх было 39.
XS
SM
MD
LG