Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Эхо Кавказа” – рэха грузінска-расейскай вайны?


Давід Какабадзэ

Давід Какабадзэ

2-га лістапада а 20 гадзіне паводле менскага часу пачынае працу радыё "Эхо Кавказа". Праграма разьлічаная на рэгіён Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі, яе будуць рыхтаваць супольна журналісты грузінскай і расейскай службаў Радыё Свабода з удзелам карэспандэнтаў на месцах.

Узначаліў рэдакцыю вядомы журналіст расейскай Свабоды Андрэй Бабіцкі. Агульнае кіраўніцтва праекту ўскладзена на дырэктара грузінскай службы нашага радыё Давіда Какабадзэ. Мы папрасілі яго адказаць на некалькі пытаньняў і ў першую чаргу, пра тое, ці зьвязанае зьяўленьне гэтага радыё з расейска-грузінскай вайной і яе наступствамі?

Какабадзэ: Гэтае пытаньне мне часта задаюць, і ўсе думаюць, што гэта менавіта вынік вайны – пачатак гэтага вяшчаньня. Хаця гэта зусім ня так: ідэя стварэньня такой праграмы зьявілася гады два таму, і абмяркоўвалася ўжо на афіцыйным узроўні з прадстаўнікамі Вашынгтону. Але, на жаль, паміж ідэяй і яе зьдзяйсьненьнем была вайна. Я думаю, яна ніяк не паскорыла гэтае рашэньне: факт, што больш як праз год пасьля пачатку вайны мы выходзім у эфір. Гэта будзе вечаровая гадзінная праграма, якая падсумоўвае дзень. Там будуць навіны, шмат аналітычных матэрыялаў, інтэрвію, круглых сталоў.

Хачу зазначыць, што ў Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі насельніцтву проста наканавана слухаць расейскую прапаганду, бо нічога іншага там практычна няма. Інфармацыі там недастаткова, і мне здаецца, місія заключаецца ў тым, каб інфармаваць людзей: гэта традыцыйная місія нашага радыё, і нічога новага ў ёй няма.

Ідэя мовы таксама вельмі доўга абмяркоўвалася, мы стаялі перад пытаньнем: вяшчаць на мовах мясцовага насельніцтва – абхаскай і асэтынскай – альбо на расейскай, якая аб'ядноўвае два гэтыя рэгіёны. У выніку мы спыніліся на другім варыянце, бо гэта дасьць нам магчымасьць рабіць адну праграму.

Праграма будзе выходзіць на частотак 9525 і 9780 кілягэрцаў. Праграма будзе мець свой сайт.
  • 16x9 Image

    Алена Ціхановіч

    Родам з Койданава, ці Дзяржынску. У раньнія 90-я пачала супрацоўніць са «Свабодай», вэтэраны якой абралі яе пазьней «голасам радыё».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG