Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генадзя Бураўкіна шпіталізавалі з-за праблемаў з сэрцам


Пасьля чарговай працэдуры ў Рэспубліканскім шпіталі Упраўленьня справамі прэзыдэнта па дарозе дадому 30 кастрычніка 73-гадовы пісьменьнік адчуў сябе дрэнна і вярнуўся ў клініку. Тут яго паклалі ў аддзяленьне рэанімацыі, адкуль 31 кастрычніка перавялі ў кардыялягічнае аддзяленьне шпіталя.



Генадзь Бураўкін паведаміў БелаПАН, што "не адчувае ніякіх трывожных сымптомаў" і да канца бягучага тыдня плянуе выпісацца з клінікі.

16 красавіка 2009 года Бураўкіну была зробленая апэрацыя на сэрца ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры "Кардыялёгія", якая доўжылася больш за чатыры гадзіны.

Пасьля апэрацыі па шунтаваньні, якую правёў прафэсар Вячаслаў Янушка, паэт знаходзіўся ў цэнтры, затым быў пераведзены ў Рэспубліканскі шпіталь Упраўленьня справамі прэзыдэнта, а пасьля — у Рэспубліканскі клінічны шпіталь мэдыцынскай рэабілітацыі ў пасёлку Аксакаўшчына Менскага раёна.

Сур'ёзныя праблемы з сэрцам зьявіліся ў Бураўкіна пасьля інфаркту, які ён перанёс у траўні 2006 года. Тады паэту стала дрэнна на сустрэчы літаратараў з чыноўнікамі з нагоды пазову Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Саюза беларускіх пісьменьнікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG