Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня памёр галоўны рэдактар маскоўскага бюро Радыё Свабода Ўладзімер Бабурын. Яму было 47 гадоў.

Уладзімер Бабурын скончыў факультэт журналістыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Працаваў на Дзяржтэлерадыё СССР, на Радыё Расеі, расейскім тэлебачаньні, супрацоўнічаў з радыёстанцыяй “Нямецкая хваля”.

На Радыё Свабода Ўладзімер Бабурын прыйшоў у жніўні 1995 году. Ён вёў праграмы “Время гостей” і “Лицом к лицу”, быў аўтарам матэрыялаў аб палітыцы, эканоміцы і грамадзкім жыцьці, пісаў калёнкі для сайта расейскай службы Радыё Свабода.

Больш пра Ўладзімера Бабурына чытайце на сайце Расейскай службы нашага Радыё.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG