Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чыноўнікі праігнаравалі форум


Мапа праграмы "Усходняе партнэрства"
Мапа праграмы "Усходняе партнэрства"

У Менску ў міжнародным адукацыйным цэнтры праходзіць канфэрэнцыя “Форум грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства – парадак дня для Беларусі”.


З прывітальным словам ад аргкамітэту выступіў Уладзіслаў Вялічка – кіраўнік міжнароднага кансорцыюму “ЭўраБеларусь”. Да ўдзельнікаў зьвярнуўся аташэ прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Беларусі Яніс Айзсалніекс (Yanis Aizsalnieks). Ён, у прыватнасьці, сказаў, што форум, які адбудзецца 16-17 лістапада ў Брусэлі – “Першы форум грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства” -- ня будзе магчымасьцю вырашыць усе праблемы беларускага грамадзтва, але ён прынамсі акцэнтуе тыя праблемныя моманты, якія трэба супольна вырашаць у першую чаргу.

Палітоляг, кіраўнік Агенства гуманітарных тэхналёгіяў Уладзімер Мацкевіч у сваім выступе заявіў, што нельга ехаць у Брусэль з 27 асобнымі меркаваньнямі (менавіта 27 прадстаўнікоў Беларусі паедуць на форум у Брусэль), а трэба інтэграваць агульную беларускую пазыцыю.

Калі вядучая канфэрэнцыі Алена Талкачова дала слова прадстаўнікам дзяржаўных структураў, то ніхто зь іх на трыбуну ня выйшаў. Сярод усіх запрошаных на канфэрэнцыю афіцыйных структураў папярэдне сваю згоду ўзяць удзел у форуме далі толькі Міністэрства прыроды і навакольнага асяродзьдзя і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў – але ў выніку і яны праігнаравалі форум.

У канфэрэнцыі бяруць удзел прадстаўнікі каля 40 недзяржаўных арганізацыяй. Пасьля 11 гадзінаў пачалася праца ў сэкцыях
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG