Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усе палітычныя партыі, якія ўваходзяць у АДС, маюць намер удзельнічаць у мясцовых выбарах.


Па гэта яны сёньня паведамілі на паседжаньні Прэзыдыюму АДС. Прадстаўнікі партыяў таксама замянілі, што трэба дамагчыся зьмены выбарчага заканадаўства, а таксама адстаўкі ў поўным складзе ЦВК на чале з Лідзіяй Ярмошынай, якая страціла давер выбарнікаў, і стварэньне новай, плюралістычнай камісіі.

Прадстаўнікі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў лічаць неабходным, каб у паседжаньні Грамадзкай Кансультатыўнай Рады на чале з кіраўніком адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімера Макея, якая будзе абмяркоўваць зьмены ў выбарчым заканадаўстве, узялі ўдзел, акрамя сяброў Рады, яшчэ і прадстаўнікі БДІПЧ АБСЭ і апазыцыйным партыяў.

Варта адзначыць, што ў сёньняшнім паседжаньні АДС не бяруць удзел прадстаўнікі БНФ. Нагадаем, што новае кіраўніцтва БНФ вырашыла зьменшыць фармат свайго ўдзелу ў працы Аб’яднаных дэмакратычных сілаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG