Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зноў выходныя! 31 кастрычніка - 1 лістапада


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў на выходныя ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.


Пераменна...


- Хмарна з прасьвятленьнямі. У суботу каля 0..+2, у нядзелю каля 0.

Памятаем


- 1 лістапада – памінальны дзень “Дзяды” у вернікаў-каталікоў. Калісьці ў гэты дзень нашы продкі варылі кашу, ставілі на стол стакан вады, клалі хлеб і столькі лыжак, колькі ў хаце”дзядоў”(памерлых продкаў).
- У сучаснай Беларусі на “Дзяды” прынята прыходзіць на могілкі і ўпарадкаваць іх. Ад 1988 году “Дзяды” набылі грамадзкую значнасьць — штогод адбываецца шэсьце на Курапаты ў памяць аб ахвярах камуністычнае ўлады.

Ня ў нас


- 31 кастрычніка – у Злучаных Штатах, але й ня толькі ў іх, дарослыя й дзеці гуляюць у страшыдлаў і пачвараў, такім арыгінальным чынам адзначаючы дзень усіх сьвятых – Гэлаўін, так сказаўшы “Дзяды па-амэрыканску”.

- Таксама 31-га ў Бэрліне “былыя” – Міхаіл Гарбачоў, Джордж Буш-старэйшы і Гельмут Коль адзначаць 20-годзьдзе падзеньня Бэрлінскай сьцяны.

Ёсьць нагода:


- 1 лістапада 1933 нарадзіўся беларускі пісьменьнік Вячаслаў Адамчык, ляўрэат літаратурнай прэміі імя І.Мележа (1980), Дзяржаўнай прэміі імя Я.Коласа (1988). Памёр у 2001.

- 31 кастрычніка 1992 памёр беларускі гісторык і грамадзкі дзеяч Міхась Ткачоў – ініцыятар стварэньня Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады і першы старшыня яе цэнтральнай рады.

Можа зацікавіць:


- 31 кастрычніка, у Менску пад эгідай Рады Эўропы праходзіць сэмінар “Эўрапейская канвэнцыя па правах чалавека і крымінальнае правасудзьдзе”

- У гэты самы дзень у Менску ў ДК МТЗ адбудзецца ўстаноўчы зьезд партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя

Можна трапіць:


У суботу:

- на традыцыйнае сьвята паэзіі ў гонар 50-годзьдзя Анатоля Сыса ў вёсцы Гарошкаў, Рэчыцканга раёну, Гомельскай вобласьці, пачатак а 12-й на Гарошкаўскіх могілках;

- на фэстываль “Беларуская музычная восень”,канцэрт калектыву "Классик-дуэт" у вялікай залі Белдзяржфілярмоніі, пачатак а 19-й

У нядзелю:

- На ранішні спэктакль “Паўлінка” на малой сцэне у нацыянальным акадэмічным тэатры імя Купалы.

Цытата:


У Беларусі час ідзе, Беларусь у часе – не”. - Сяргей Абламейка, Egoізмы
XS
SM
MD
LG