Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС: Захоплены піратамі Харлан не грамадзянін Беларусі


МЗС Беларусі

МЗС Беларусі

Як паведаміла “Свабодзе” супрацоўніца прэсавай службы МЗС Беларусі, захоплены самалійскімі піратамі капітан Сяргей Харлан не зьяўляецца грамадзянінам Беларусі.

“Мы адмыслова правяралі. Паводле нашай консульскай службы, ён не грамадзянін Беларусі. Не выключаем, што паходзіць з Беларусі. Шмат калінінградзкіх маракоў нарадзіліся ў Беларусі, але зьвесткі пра тое, што ён дагэтуль грамадзянін Беларусі, не пацьвердзіліся”.

29 кастрычніка ў 200 мілях ад Сэйшэльскіх астравоў быў захоплены піратамі тунцалоў “Thai Union”.

“На судне 23 чальцы экіпажу — калінінградцы, капітан судна Сяргей Харлан жыве ў Беларусі, але вучыўся ў Калінінградзе” — паведаміў агенцтву “REGNUM” Уладзімер Агурцоў, дырэктар Заходняга марскога агенцтва “Флот-Кадры”, якое наймала маракоў на карабель.

Цяпер судна рушыць на Самалі пад кантролем піратаў, за ім ідзе ангельскі фрэгат зь верталётам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG