Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За зьбіцьцё школьніцы-аднагодкі — 350 тысяч штрафу


Людміла Ганчар

Людміла Ганчар


Сёньня Чэрыкаўскі раённы суд разгледзеў справу аб спагнаньні матэрыяльнай шкоды на карысьць школьніцы з Краснапольля Людмілы Ганчар. Нагодай для суду стаўся пазоў яе маці Юліі Ганчар. Яна запатрабавала 7 мільёнаў рублёў зь сем’яў дзьвюх школьніц, якія летась зьбілі яе дачку.

Судзьдзя пастанавіла задаволіць пазоў часткова — выплаціціь пацярпелай 350 тысяч рублёў.

На разгляд справы былі дапушчаныя толькі ўдзельнікі судовага працэсу. Пазоўніца Юлія Ганчар з большай дачкой Вольгай, а таксама бацькі дзьвюх дзяўчат, якія ўчынілі бойку зь меншай дачкой пазоўніцы. Прысутнічалі на судовым паседжаньні і дзяўчаты-хуліганкі.

З выракам судзьдзі Юлія Ганчар ня згодная, лічыць яго несправядлівым і будзе абскарджваць.

У Юліі Ганчар няма бацькі. Яна вучыцца ў першай Краснапольскай школе ў восьмай клясе. У гэтай жа школе вучацца й дзьве дзяўчыны, якія летась яе жорстка зьбілі. Пасьля зьбіцьця Людміла 21 дзень праляжала ў бальніцы. Зьбіцьцё паўплывала на яе эмацыйны стан. Ачуняць яна ня можа й дагэтуль.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG