Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На мяжы -- узмоцнены рэжым з-за сьвінога грыпу


Дзяржаўны памежны камітэт (ДПК) накіраваў указаньне ва ўсе пункты пропуску памежнага кантролю аб пераходзе на ўзмоцнены рэжым нясеньня службы ў сувязі з эпідэміялягічнай сытуацыяй ва Ўкраіне.



"ДПК прыняў гэтае рашэньне ў аднабаковым парадку, паколькі новых рэкамэндацыяў наконт захадаў да "сьвінога" грыпу з Мінздраву не паступала. Усе пункты пропуску інфармаваны аб узмацненьні захадаў кантролю ў мэтах прафіляктыкі распаўсюджваньня віруснага захворваньня", -- паведамілі Інтэрфаксу ў прэсавай службе камітэту.

"Існуюць рэкамэндацыі Сусьветнай арганізацыі здароўя наконт грамадзянаў, што прыбываюць з іншых рэгіёнаў. Беларускія памежнікі цалкам гэтыя рэкамэндацыі выконваюць" -- заявіў начальнік прэс-службы Аляксандар Цішчанка.
XS
SM
MD
LG