Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Курапатах ушанавалі памяць загінулых


Сябры сэкцыі “Мэмарыял” Таварыства аховы помнікаў і гістарычнай спадчыны напярэдадні Дзядоў прыйшлі ў Курапаты, каб ушанаваць памяць ахвяраў камуністычнага рэжыму.


Каля двух дзясяткаў чалавек ідуць у гору, каб ушанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Людзі яшчэ падыходзяць. Трэба адзначыць, што ў Курапатах побач з кальцавой дарогай абсалютна цёмна, людзі запалілі сьвечкі ўздоўж асноўнай прасады каля кожнага крыжа. Яны ідуць з кветкамі ды сьвечкамі наверх, каб адтуль пачаць шлях па ўрочышчы ў мэмарыяльным комплексе "Курапаты". Ліхтары асьвятляюць праезджую частку, і абсалютна няма сьвятла ў Курапатах. І тыя людзі, што сюды прышлі кажуць, што магчыма такая сытуацыя і спрыяе злачынцам, якія раскопваюць магілы і шукаюць там нейкія каштоўныя рэчы.

Каля 20 актывістаў з сэкцыі "Мэмарыял" з Таварыства аховы помнікаў і гістарычнай спадчыны наведалі могілкі ў Лошыцы, Вайсковыя, Кальварыйскія могілкі, месца расстрэлу людзей у парку Чалюскінцаў. Калі паглядзець на гэта зьверху, то атрымаецца крыж. Вось такім крыжом людзі сёньня праехалі па Менску.

Трэба адзначыць, што ў Менску ёсьць гэтыя сумнявядомыя месцы нашай гісторыі. Дасьледчыкі кажуць, што такіх месцаў можа быць значна больш. Папросту ня ўсе яны дакладна вядомыя і не паўсюль былі праведзеныя адпаведныя раскопкі.

На гэты момант людзі зьбіраюцца, можна пачуць, як яны сьпяваюць "Магутны Божа". Таксама тут адбудзецца супольная малітва за ўсіх тых, хто загінуў у 1937-1938 гадах. Менавіта сёньня самая сумная дата ў нашай гісторыі. Як раз у гэтым годзе ў 1937 годзе зьнішчылі эліту беларускай нацыі: пісьменьнікаў, грамадзкіх дзеячоў. І людзі прыйшлі, каб памянуць іх.

СЛУХАЦЬ:







У Менску сёньня ўшаноўвалі памяць ахвяр рэпрэсій


На месцы колішняй вёскі Цівалі, цяпер гэта непадалёк ад скрыжаваньня праспэкту Пушкіна з вуліцай Прытыцкага.




На месцы расстрэлаў у Лошыцы, ля скрыжаваньня вуліцы Чыжэўскіх і Ігуменскага тракту.

Ля крыжа ў Лошыцы выступае Вячаслаў Сіўчык.



На месцы расстрэлаў у Трасьцянцы.



На вайсковых могілках.


Ля магілы Янкі Купалы
XS
SM
MD
LG