Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня суд Цэнтральнага раёну Гомеля перанёс слуханьне крымінальнай справы ў дачыненьні верніка пратэстанцкай царквы “Сьведкі Яговы” Дзьмітра Смыка.

Яго абвінавачваюць ва ўхіленьні ад прызыву на вайсковую службу, хаця насамрэч вернік дамагаецца альтэрнатыўнай службы.

Судзьдзя Рыгор Дзьмітрэнка, які разглядае гэтую справу, патлумачыў, што перанос выкліканы адсутнасьцю тлумачэньняў з Міністэрства абароны наконт альтэрнатыўнай службы.

Рэспубліканскае аб’яднаньне “Сьведкі Яговы”, куды таксама дасылаўся запыт, даслала сёньня па факсу ў суд сваё стаўленьне да вайсковай службы.

Чакаецца, што вырак супраць Дзьмітра Смыка будзе абвешчаны 6 лістапада.

XS
SM
MD
LG