Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валютных крэдытаў грамадзяне ня ўбачаць


Абмежаваньне на крэдытаваньне фізычных асобаў у замежнай валюце будзе сталым.


Пра гэта заявіў начальнік галоўнага ўпраўленьня банкаўскага нагляду Нацбанку Беларусі Сяргей Дубкоў на міжнароднай канфэрэнцыі ў Менску “Розьнічныя банкаўскія паслугі: тэндэнцыі і пэрспэктывы”.

Ён адзначыў, што крэдытаваньне сваіх грамадзянаў у замежнай валюце забаронена ў шмат якіх эўрапейскіх краінах.

Апроч таго, паводле С.Дубкова, “узьнікае пытаньне па рызыках”.

“Пры дэвальвацыі нацыянальнай валюты валютныя рызыкі пераходзяць на фізычных асобаў. Улічваючы, што прыбыткі насельніцтва ў нас не растуць такімі тэмпамі, як у мінулым годзе, пры выдачы крэдытаў у замежнай валюце можа ўзьнікнуць пытаньне, што мы можам перайсьці мяжу колькасьці дэфолтаў фізычных асобаў, і гэта паўплывае на бясьпеку і стабільнасьць банкаўскай сыстэмы”, — заявіў С.Дубкоў.

Да таго ж, як адзначыў С.Дубкоў, крэдытаваньне фізычных асобаў у замежнай валюце стымулюе імпарт, перадае Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG