Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

МАГАТЭ навучыць беларусаў працаваць на АЭС


Штаб-кватэра МАГАТЭ ў Вене

Штаб-кватэра МАГАТЭ ў Вене

Місія Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргіі 23—26 лістапада наведае Беларусь для кансультацыяў у справе стварэньня навучальна-трэніровачнага цэнтру для будучай беларускай АЭС.


Пра гэта на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску заявіла прадстаўніца Міністэрства энэргетыкі Лілія Дулінец.

Падчас візыту экспэрты МАГАТЭ разам зь беларускімі спэцыялістамі распрацуюць тэхнічныя патрабаваньні і спэцыфікацыі для будучага навучальна-трэніровачнага цэнтру. Такія цэнтры існуюць пры кожнай АЭС дзеля падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і падтрыманьня кваліфікацыі пэрсаналу. Цэнтар плянуецца ўвесьці ў дзеяньне за два гады да пуску беларускай АЭС.

Ён будзе мець поўнамаштабны трэнажэр-копію блёчнага шчыта кіраваньня рэактарам.

МАГАТЭ паставіць у Беларусь у 2010—2011 гадах кампутарную адукацыйную сыстэму для падрыхтоўкі пэрсаналу ў галіне ядзернай энэргетыкі.

Беларускія прафэсары і выкладчыкі ўжо праходзяць стажыроўку ў Расеі.
XS
SM
MD
LG