Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Падрыхтоўку да мясцовых выбараў у Беларусі павінен ажыцьцяўляць новы склад Цэнтравыбаркаму.


Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі ў Менску заявіў лідэр АГП Анатоль Лябедзька, перадае БелаПАН.

“Палітрада АГП заявіла пра неабходнасьць адстаўкі Цэнтральнай камісіі, якая сваімі рашэньнямі і дзеяньнямі падарвала давер да інстытуту выбараў з боку выбарцаў і міжнародных арганізацый, і прапануе сфармаваць новы склад ЦВК на плюралістычнай аснове”, — сказаў А. Лябедзька.

Таксама АГП настойвае на правядзеньні пашыранага паседжаньня Грамадзка-кансультатыўнай рады пры адміністрацыі прэзыдэнта, на якім з удзелам прадстаўнікоў апазыцыйных партый абмеркаваць папраўкі ў выбарчы кодэкс і правапрымяняльную практыку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG