Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перад выбарамі тэлерадыёкампанія атрымала льготы


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка вызваліў ад падаткаў Нацыянальную дзяржаўную тэлерадыёкампанію.


Пра гэта гаворыцца ў прэзыдэнцкім указе аб некаторых пытаньнях падаткаабкладаньня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі ад 23 кастрычніка гэтага году.

Згодна з указам тэлерадыёкампанія і арганізацыі, якія ўваходзяць у яе сыстэму, ад 1 кастрычніка 2009 году па 31 сьнежня 2012 году вызваляюцца ад сплаты падаткаў на прыбытак і на дададзеную вартасьць. За выключэньнем падатку на дададзеную вартасьць на тавар, які завозіцца ў мытную прастору Беларусі.
Гэтыя ўказы парушаюць канстытуцыйныя правілы роўных умоваў эканамічнай дзейнасьці


Усе сродкі ад гэтай ільготы пойдуць на разьвіцьцё вытворчай базы, набыцьцё правоў на трансьляцыю праграмаў і матчаў, стварэньне ўласных перадач.

Камэнтуючы гэты ўказ, намесьнік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец адзначыў:

“Нагадаю, што амаль адначасова выйшлі два ўказы, якія тычацца эканамічных умоваў дзейнасьці дзяржаўных СМІ. Гэта ўказ аб вызваленьні нацыянальнай тэлерадыёкампаніі ад шэрагу падаткаў і ўказ, накіраваны на рэгуляваньне адносінаў арэнды: паводле яго таксама вызначаецца паніжальны каэфіцыент для тых дзяржаўных СМІ, якія падтрымліваюцца зь бюджэту. Гэтыя ўказы насамрэч парушаюць канстытуцыйныя правілы роўных умоваў эканамічнай дзейнасьці для ўсіх суб'ектаў гаспадараньня. А па-другое, вельмі паказальна, што гэта адбываецца якраз напярэдадні дзьвюх выбарчых кампаній — мясцовай і прэзыдэнцкай”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG