Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяць злачынстваў на тры з паловай тысячы дружыньнікаў


Сёлета добраахвотныя дружыньнікі Гомеля дапамаглі раскрыць міліцыі 5 злачынстваў. Пра гэта, як перадае гарадзкое радыё, паведаміў кіраўнік гарадзкой рады каардынацыі добраахвотных дружын, намесьнік старшыні гарвыканкаму ў пытаньнях ідэалёгіі Сяргей Парошын.

У абласным цэнтры, паводле Парошына, дзейнічае 150 добраахвотных фармаваньняў, у якіх налічваецца ажно 3700 чалавек.

Некаторыя гомельскія аналітыкі адзначаюць, што колькасьць гарадзкіх дружыньнікаў ужо перавышае наяўныя збройныя сілы такой краіны NATO, як Эстонія.

Тым ня менш, галоўны начальнік дружыньнікаў лічыць, што добраахвотных памочнікаў міліцыя малавата. Напрыклад, у дзяржунівэрсытэце імя Ф.Скарыны іх усяго толькі 170, а студэнтаў — тысячы. Бракуе “штыкоў” на шэрагу прадпрыемстваў.

Сяргей Парошын лічыць патрэбным навучаць дружыньнікаў прыёмам рукапашнага бою. Гэта дзеля таго, каб узяць пад ахову дружын цэнтар гораду, паркі й сквэры, усе іншыя месцы масавага адпачынку моладзі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG