Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У ААН даведаюцца, як катуюць у менскай міліцыі


Сьцяг ААН

Сьцяг ААН

Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека і праваабарончы цэнтар “Вясна” падрыхтавалі і накіравалі паведамленьне спэцдакладчыку Камітэта па катаваньнях і іншых жорсткіх відах абыходжаньня ААН.

Да паведамленьня дададзеныя скаргі пацярпелых ад незаконных і жорсткіх дзеяньняў супрацоўнікаў міліцыі на мірных акцыях 6 і 16 верасьня ў Менску. Аўтары таксама прыклалі да звароту апытаньні некалькіх непасрэдных сьведкаў катаваньняў.

Праваабаронцы паведамляюць, што на працягу апошніх некалькіх гадоў органы пракуратуры не давалі належнай прававой ацэнкі такім праявам і адмаўляліся заводзіць крымінальныя справы на супрацоўнікаў органаў МУС, якія перавышалі свае паўнамоцтвы ў адносінах да затрыманых удзельнікаў палітычных маніфэстацый.

Аўтары паведамленьня спадзяюцца, што гэтыя факты не застануцца па-за ўвагай ня толькі міжнародных арганізацый, але і органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь, паведамляе “Вясна”.
XS
SM
MD
LG