Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд Ленінскага раёну Менску пакараў арыштам на двое сутак дырэктарку Жыльлёва-эксплюатацыйнага ўпраўленьня № 82 (ЖЭУ-82) Алену Махніцкую.

Сёлета 5 жніўня ў сутарэньні дома № 12 што на вуліцы Ракасоўскага былі замураваныя кошкі разам з кацянятамі. Адно кацяня ў выніку загінула.

Праз дзень абаронцы жывёлаў зьвярнуліся ў міліцыю з просьбай распачаць адміністрацыйную справу паводле артыкулу 15.45 (жорсткае абыходжаньне з жывёламі) супраць супрацоўнікаў ЖЭУ.

Справу разглядалі ў судзе Ленінскага раёну. Дырэктарка ЖЭУ Алена Махніцкая апраўдвала свае дзеяньні, спасылаючыся на “Правілы і нормы ўтрыманьня жылых памяшканьняў”.

Але суд кваліфікаваў яе дзеяньні як жорсткае абыходжаньне з жывёламі і пакараў яе на двое сутак арышту.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG