Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На дэпутата Менгарсавету завялі крымінальную справу


Пракуратура Менску распачала крымінальную справу супраць дэпутата Менгарсавету Юрыя Мікіцкага.

Дэпутат падазраецца ў тым, што сёлета ў лютым, працуючы дырэктарам прадпрыемства “Прагрэс”, даў сваім падначаленым даручэньне падрыхтаваць дакумэнты аб вырабе брыкетнага прэсу коштам 75,8 мільёна рублёў. Пры гэтым Мікіцкі падаў ілжывыя зьвесткі пра выпуск дадзенага прэса, а на самой справе гэтае абсталяваньне выраблена не было, распавялі ў пракуратуры.

Дэпутат падазраецца ў службовым падлогу, які быў зьдзейсьнены, каб сказіць зьвесткі дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасьці.

“Мера стрыманьня ў дачыненьні да яго не абіралася”, — паведамілі Інтэрфаксу ў пракуратуры Менску.

Летам дэпутата Ўладзімера Карунаса арыштавалі, падазраючы, што ён атрымаў хабар. Пазьней Карунаса абвінавацілі ў тым, што ён падбухторваў даваць хабар. Цяпер справу ўжо былога дэпутата разглядае суд Цэнтральнага раёну Менску.
XS
SM
MD
LG