Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры экспэрты кампаніі “С-Эйр” дадаткова агледзяць месца крушэньня самалёта сваёй кампаніі.

У транспартнай пракуратуры Інтэрфаксу патлумачылі, што дадатковы агляд месца здарэньня заплянаваны органамі папярэдняга расьсьледаваньня.

Суразмоўцы агенцтва адзначылі, што па крымінальнай справе, заведзенай па факце крушэньня самалёта, вылучаны шэраг вэрсіяў.

“Будзе дадзена прававая ацэнка дзеяньням дыспэтчарскай службы і пілёта паветранага судна, а таксама правераныя іншыя вэрсіі таго, што здарылася”, — адзначылі суразмоўцы агенцтва.

Тамсама паведамілі, што “ў цяперашні час праводзіцца судова-мэдыцынская экспэртыза целаў загінулых, на што быў атрыманы дазвол амбасады Расеі”.

26 кастрычніка пад Менскам разьбіўся самалёт расейскай авіякампаніі. Пяцёра пасажыраў і чальцоў экіпажу самалёта загінулі. На борце самалёта знаходзіліся 5 чалавек: двое пасажыраў — генэральны дырэктар кампаніі “С-Эйр” Марат Рамашкін і ягоны знаёмы Павал Малышаў, а таксама члены экіпажу — пілёт Аляксандар Самойлаў, штурман Сяргей Сьнімшчыкаў і стуардэса Алеся Латуціна.
XS
SM
MD
LG