Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кожны трэці – “заяц”


На 20% павялічыліся прыбыткі грамадзкага транспарту ў Менску пасьля таго, як у сталіцы пачалі працаваць кандуктары.

Такія дадзеныя прывёў міністар транспарту і камунікацыяў Іван Шчэрба, выступаючы на паседжаньні палатаў Нацыянальнага сходу. Міністар паведаміў, што менскі досьвед будзе рэкамэндаваны для іншых гарадоў.

Прыкладна траціна пасажыраў грамадзкага транспарту езьдзіць зайцамі.

Шчэрба таксама паабяцаў увесьці “радыкальную сыстэму кантролю за праездам пасажыраў”. Ён, праўда, не распавёў, у чым сутнасьць новай сыстэмы. Міністар транспарту і камунікацыяў сказаў, што яна толькі распрацоўваецца і пачне дзейнічаць ад 2013 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG